Мы
пра сябе
Баварыя – гэта важны регіён эканамічных інтарэсаў, які прызнаны ва ўсім свеце.
Перавагамі месцараспалажэння нашай зямлі карыстаюцца сёння больш за 1 200 замежных
прадпрыемстваў. Пашырэнне Еўрапейскага Саюзу на ўсход 1 мая 2004 г. перамясціла
федэральную зямлю Баварыя яшчэ больш у цэнтр Еўропы. Паміж Баварыяй і суседнімі
краінамі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, да якіх адносяцца Балгарыя, Венгрыя,
Латвія, Літва, Польшча, Расія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Украіна,
Харватыя, Чэшская Рэспубліка і Эстонія, існуюць шматгадовыя цесныя ўзаемаадносіны.
На гэтай аснове з'явілася не толькі эканамічнае супрацоўніцтва, якое стала пашырацца,
але і адначасовая цесная сумесная праца ва ў многіх галінах: у вышэйшых навучальных
ўстановах, у навукова-даследчых установах і ўстановах павышэння кваліфікацыі.
Для таго каб звязаць разам гэту эканамічную кампетэнтнасць, пад апекай Міністэрства
эканомікі, інфраструктуры, транспарту і тэхналогіі зямлі Баварыя было створана
Віртуальнае таварыства Ўсходне-Заходніх Спецыялістаў („Усходне-Заходняя Кампетэнтнасць“).
Партнёры: Міністэрства навукі, даследаванняў і мастацтва Баварыі, баварскія
палаты, урадавыя акругі, таварыства і вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Выкарыстайце нашу прапанову. Вы знойдзіце тут ўсю важную инфармацыю для падрыхтоўкі і пашырэння Вашых эканамічных кантактаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, камунікацыйны цэнтр для асваення рынкаў і пошуку партнёраў, а таксама для вышэйшых навучальных і даследчых устаноў.
Такім чынам „Усходне-Заходняя Кампетэнтнасць“ укаранілася ў Баварыі!
Print version
Send page